География
Площадь района составляет 1,4 тыс. кв.км.
Численность населения (по состоянию на 01.01.09 г.) – 20,7 тыс. человек. Населённых пунктов – 154, в том числе г. Свислочь, г.п. Порозово. В районе 6 сельских Советов: Вердомичский, Добровольский, Новодворский, Незбодичский, Свислочский, Хоневичский, 1 поселковый Совет – Порозовский.
Центр района – г. Свислочь находится в 82 км от г. Гродно, в 30 км от г. Волковыска.
Территория района находится в пределах Прибугской равнины, на северо-востоке Волковысской возвышенности. Центральная часть района – водораздел между бассейнами рек Неман и Нарев. Преобладающие высоты - 160-200 м (95%), самый высокий пункт - 242 м (в 5 км на запад от г.п. Порозово).
Полезные ископаемые: крупнозернистые пески, строительные пески, глина и суглинки, торф.
Среднемесячная температура зимой – 5 градусов (январь), летом - + 18 градусов. Продолжительность вегетационного периода - 199 суток.
Cамые большие реки: Нарев с Колонкой и Рудавкой, Россь с Хоружевкой, Свислочь, Зельвянка. Под лесами занято 48,8% территории района, на юго-западе почти половина лесного массива – Беловежская пуща. Болота занимают 6,2% территории. На территории района находится значительная часть национального парка «Беловежская пуща», в состав которого недавно был включён болотный массив Дикое.
По территории района проходит железная дорога Гайновка (Республика Польша) – Свислочь – Волковыск, автодорогами г. Свислочь связан с городами Гродно, Волковыск, г.п.Порозово.
По территории района проходит Государственная граница Республики Беларусь с Республикой Польша. На Свислоччине расположены 3 пограничные заставы, отделение пограничного контроля «Свислочь, а также отдел пограничной службы «Свислочь».
У Кастуся на Бацькаўшчыне (Газета «Звязда»,10 сакавiка 2009 года № 44 (26422))
Свіслацкi раён Гродзеншчыны — дзiвосная скарбнiца гiстарычных каштоўнасцяў i прыродных багаццяў, бадай, як нiдзе ў Беларусi. Быць памежным, на самым ускрайку радзiмы, раёнам — гэта i лёс, i прызначэнне, i адказнасць. Адсюль можна пачынаць адкрыццё Беларусi i завяршаць вандроўку па ёй. Заходняя частка Свiслацкага раёна мяжуез Польшчай, паўднёвая занятая Белавежскай Пушчай i вялiкiм масiвам Дзiкога балота, на якiя скiраваны нераўнадушныя позiркi шматлiкiх еўрапейскiх прыродазнаўцаў. Не першы раз наведваю гэты край, але нiбы ўпершыню ў мяне такi стан душы, быццам дакранаюся сапраўды да сусветнай спадчыны, якою насамрэч i з’яўляюцца белавежскiя лясы. Асаблiвыя пачуццi выклiкаюць краявiды гэтай зямлi яшчэ i таму, што зямля — гераiчная. Менавiта тут адбылася вялiкая народная эпапея — паўстанне пад кiраўнiцтвам Кастуся Калiноўскага. Летась адзначаўся 170-гадовы юбiлей нацыянальнага героя. А сёлета — 145-годдзе паразы паўстання i гiбелi мужнага кiраўнiка.
Якраз сёння, 10 сакавiка (па старым стылi) 1864 года ў Вiльнi на шыбенiцы турмы ў Лукiшках спынiлася жыццё 26-гадовага рэвалюцыянера-дэмакрата, мужнасцю якога немагчыма не захапляцца. Ён пайшоў на смерць, не выдаўшы нiводнага з паплечнiкаў-паўстанцаў, не адмовiўшыся ад барацьбы з прыгоннiцтвам i царскiм самаўладдзем, не адрокшыся ад iдэй, што зямля павiнна належаць сялянам. Кастусь Калiноўскi з тых, хто высока ўзняў нацыянальную годнасць беларусаў. Радкамi газеты "Мужыцкая праўда" малады патрыёт заклiкаў: "Каб на век вякоў народ наш быў вольны i шчаслiвы, ...сейце поўнаю рукою, не шкадуйце працы". Нягледзячы на тое, што падзеi аддалiлiся ад нас амаль на паўтара стагоддзя, заклiкi Калiноўскага на дзiва сучасныя. Жыхары Свiслачы ганарацца, што ў райцэнтры ёсць помнiк Калiноўскаму (бадай адзiны скульптурны помнiк герою ў Беларусi), захаваўся будынак гiмназii (вучылiшча), дзе вучыўся будучы рэвалюцыянер. У гарадскiм гiсторыка-краязнаўчым музеi частка экспазiцыi прысвечана Калiноўскаму i яго паплечнiкам. Гарадская вулiца i адна са школьных устаноў райцэнтра названыя ў гонар земляка-патрыёта. На прыкладзе Свiслачы можна шмат чаму вучыцца, хоць i тут яшчэ нямала працы па ўшанаваннi славутага iмя.
З дзясятак кiламетраў на поўдзень ад райцэнтра знаходзiцца ўрочышча Якушоўка. Толькi рэшткi лiпавых прысад сведчаць пра колiшнi фальварак Калiноўскiх. Тым не менш месца не забытае, не кiнутае ў бездань часу. Ёсць парослы хвойкамi падмурак — рэшткi жылога дома цi ткацкай фабрыкi. Калiноўскiя жылi тут з 1849 па 1855 год. І нават у гэткiм стане Якушоўка прыцягвае. Валун з мемарыяльнай дошкай, узняты памятны крыж, каплiчка з фiгуркай Божай Мацi. Сцiпла, проста, з душою. Побач праходзiць мiжнародны турыстычны маршрут, i ў цёплую пару ў Якушоўку скiроўваюць чароды цiкаўных. Некалi знойдуцца неабходныя сродкi, i сядзiба Калiноўскiх паўстане наноў. Таму што i Свiслач, i Якушоўка, i белавежскiя нетры — бацькаўшчына Калiноўскага i зямля, адкуль мы родам.